Ніва № 44 (3103), 1 лістапада 2015 г.

Стаяў сабе мур

Міраслаў ГРЫКА

Насуперак песімістычным чаканням, сутыкненне польскіх яблыкаў і кількі з Вейгерова (аб якіх я пісаў у больш ранніх фельетонах) з муром расійскага эмбарга, пайшло ім на карысць. Яблыкі, праўда, трохі ў сіняках, весела пакаціліся на Блізкі і Далёкі Усход, у Японію, Кітай, В’етнам і нават экзатычную Інданезію, а шпроты паплылі касяком абніжаных цэн у польскія крамы. Асабіста, я вельмі люблю шпроты ў алеі, так што зараз папускаю пояс свайму гарганцюічнаму апетыту як толькі магу і колькі змагу. Проста сёння я магу сабе гэта дазволіць. Дзякуем вам за эмбарга, славянскія браты!

Але не аб шпротах у гэты раз я хацеў напісаць, але аб муры. Больш канкрэтна, аб пагранічных агароджах, якія, вядома, з гадамі парахнеюць і, з часам, як тыя схіляючыся штораз бліжэй і бліжэй да зямлі на падляшскіх, дэпапуляцыйных вёсках, парослыя бур’яном і якія ў канчатковым выніку становяцца пажыўным асяроддзем для лішайнікаў і ўсялякіх грыбоў, узбуджаючых чарговы цыкл адраджаючайся Прыроды.

Гісторыя плота сягае першабытнага часу чалавека. Пачалося з калючых карчоў, якімі ён забяспечваў сваё жытло ад дзікіх звяроў, затым ад ваяўнічых суседзяў. З засваеннем новых тэхналогій, плот быў ператвораны ў зямлянацагляны, потым у жалезабетонную сцяну, як славуты «берлінскі» мур, раздзяляючы Еўропу на дзве варожыя ідэалагічна часткі. Тысячы гадоў таму муром апаясаліся кітайцы ад манголаў, а і Рым не ўстаяў супраць варвараў. У абодвух выпадках мала было ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF