Ніва № 44 (3103), 1 лістапада 2015 г.

Змены і новыя шанцы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Змена ўлады — заўсёды падзея большага ці меншага маштабу, значнага павароту ці лёгкага ўхілу ў той ці іншы бок. Майму пакаленню ў дзяцінстве і ранняй маладосці пашанцавала на перамены ў стане кіраўнікоў дзяржавы. Састарэлыя генсекі Савецкага Саюза задзіралі бараду і сыпаліся з уяўнага трону адзін за адным, нібы грыбы ў кошык у асеннюю ўрадлівую пару. І калі па зыходзе ў іншы свет Брэжнева людзі яшчэ перажывалі, то смерці яго наступнікаў акрамя нейкай пакеплівай іроніі ў народзе ўжо нічога не выклікалі. А потым надышоў вецер сапраўдных перамен. Перабудова, хоць яе ганяць многія, дала шанцы не толькі на ўстанаўленне дзяржаўнасці цэламу шэрагу народаў. Яна прадставіла новыя магчымасці сотням тысяч, мільёнам асобных людзей. Многія з іх адчулі асалоду свабоды і вырваліся з савецкага мінулага, дасягнулі матэрыяльнага дабрабыту, рэалізавалі творчы патэнцыял, адкрылі для сябе навакольны свет. Аднак агрэсіўная савецкая большасць, якая прывыкла да сацыялістычнага размеркавання, планавай эканомікі і пэўных сацыяльных гарантый, а калі казаць груба — да карыта і паілкі з вадой, не змагла асэнсаваць гэтай новай рэчаіснасці, затаіла злосць і агрэсію да перамен іхнага ладу жыцця. У выніку праз пэўны час адбыўся рэванш савецкага чалавека ў многіх былых рэспубліках СССР. Беларусь тут была хіба найпершай. За ёй Расія і Украіна. Пры тым цэнтр „управления полётом” нязменна заставаўся ў Маскве. Са зменай ліберальнага ельцынаўскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF