Ніва № 44 (3103), 1 лістапада 2015 г.

Пра бежанства яшчэ раз

Міра ЛУКША

Мы гэтай кнігай вылавілі мноства аповедаў пра той трагічны лёс нашых людзей, якія ў 1915 годзе падаліся ў бежанства, — расказваў рэдактар другога выдання «Бежанства 1915 года» Віталь Луба.

— Ініцыятыва заняцца бежанствам выйшла ад прафесара Яўгена Мірановіча, колішняга рэдактара «Нівы» і старшыні Праграмнай рады, гісторыка, які арыентаваўся і ведаў, што гэтая тэма яшчэ не даследуецца. А сама «Ніва» пісала пра гэта і раней, журналісты «Нівы» запісвалі ўспаміны чытачоў. Былі такія карэспандэнты і чытачы, якія самі дасылалі свае ўспаміны. Кніга карысталася таксама цікавасцю ў навукоўцаў, якія спасылаліся на яе матэрыялы, на размовы з людзьмі, апублікаваныя ў нашай кнізе. Лічыцца, што з тых, хто падаўся ў бежанства ў 1915 годзе, траціна не вярнулася назад: частка людзей памерла ад хвароб, частка загінула падчас вайны, рэвалюцый, але нехта папросту застаўся там, упісаўся ў тамашняе жыццё. Бежанства перавярнула жыццё з ног на галаву: дыяметральна змянілася сітуацыя, людзі страцілі маёнтак, вярталіся на голае поле. Выязджаючы, пакідалі будынкі, а калі вярталіся, рос там маладняк. Людзі спачатку капалі зямлянкі і жылі ў іх па некалькі гадоў. Хадзілі ў польскія шляхецкія вёскі, працавалі як парабкі, пастухі, дараблялі, абжываліся, а некаторыя нават жабравалі. Усё міжваеннае дваццацігоддзе было адбудовай таго, што яны пакінулі ў 1915 годзе. Гэта засталося ў памяці не аднаго пакалення.

Сто гадоў пасля пачатку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF