Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.

У палескай глыбінцы (19)

Ганна КАНДРАЦЮК

Штось такое магло мне прысніцца, таму не ведаю, што думаць пра знаёмства з Юры Лукашэвічам. Справа ў тым, што ўся палеская лагістыка знаходзілася ў яго мабілцы. Ён ведаў патрэбных мне людзей, ведаў усё пра нелегальнае здабыванне бурштыну і, як адзіны дубровіцкі паляшук, зведаў паляцкае Палессе. Так Юры ахрысціў наш падляшскі кут.

Я пакінула жадзенскую кавярню ў пачуцці маральнай раздвоенасці. У канцы сяла, як нідзе, адчуваўся канец свету. У плоскім краявідзе, быццам на пустыні, панавалі адценні пастэльных колераў. Спачатку ідэя падарожнічаць аўтаспынам здавалася грэшнай ненармальнасцю. Цягам трыццаці хвілін мяне абмінулі дзве фурманкі. І яшчэ дзве гаротніцы, у архаічных апранахах. У сваіх доўгіх халатах, пастэльных хустках і нямодных плоскіх ботах, напаміналі сектантаў, абыякавых да свету моды і бізнесавай прыгоды. Яны адмаршыравалі побач са зрокам убітым у асфальт, без слова прывітання... Я глядзела ў іх след, які заціраўся ў пастэльным краявідзе. Усё тут магло быць соннай мрояй, фатамарганай.

Таму машына, на якой з касмічнай хуткасцю прамчаў па дзіравай шашы Юры, таксама здалася праявай афрыканскага сафары. Аўтамабіль спыніўся пяцьдзясят метраў далей, аднак назад падкаціў у мой бок. Шафёр адкрыў акно і выгукнуў на прывітанне:

— Выбачайце, не прыкмеціў.

* * *

Толькі пасля вяртання ў Польшчу, калі я адслухала запіс нашых размоў, са здзіўленнем для сябе самой я адкрыла, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF