Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.

Супрасльскі манастыр як буйны інтэлектуальны цэнтр Вялікага Княства Літоўскага (ХVІХVІІІ ст.); гістарыяграфічнае асэнсаванне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Даклад Святланы МАРОЗАВАЙ з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на ХХІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Шлях да ўзаемнасці”.

Супрасльскі манастыр, заснаваны ў 1498 годзе наваградскім ваяводам Аляксандрам Хадкевічам і смаленскім епіскапам Іосіфам Солтанам з часам стаў буйным праваслаўным, а пасля ўніяцкім культурным і інтэлектуальным цэнтрам Княства, як цэнтр літаратуры, кнігапісання, кнігадрукавання, царкоўнага мастацтва. Ён адыграў вялікую ролю ў развіцці шэрагу славянскіх культур. Манастыр трымаў шырокія міжнародныя сувязі з галоўнымі звеннямі рэлігійнага жыцця Праваслаўнай царквы: Кіевам, Слуцкам, Масквой, Сербіяй, Балгарыяй, Грэцыяй.

Манастыр стварыў адну з буйнейшых бібліятэк у ВКЛ і канцэнтраваў у ёй вялізныя кніжныя скарбы розных краін і народаў. У 1557 годзе ў бібліятэцы было звыш двухсот рукапісаў і друкаваных кніг, у 1645 годзе — каля шасцісот, у 1764 годзе — амаль паўтары тысячы. Сярод асабліва каштоўных кніг манастыра былі Супрасльскі кодэкс, які яшчэ называлі Мінеяй ХІ стагоддзя, Касмаграфія Казьмы Індыкаплова, Супрасльскі летапіс, жыццяпісы віленскіх пакутнікаў, пахвальныя словы ў гонар святога Клімента Охрыдскага, пропаведзі і пісьмы літоўскага і наваградскага мітрапаліта Рыгора Цамблака, выданні Францыска Скарыны і іншыя. Адукаванымі і працалюбівымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF