Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.

Кастусь

Эдуард ГАРШТЫНСКІ

У цёмнай і вільготнай камеры сядзеў малады рэвалюцыянер, які падпісваўся «Яська, гаспадар з пад Вільні». Яго павінны былі расстраляць, але вердыкт змянілі на ганебнае павешанне. Урэшце Мураўёў не без падставы атрымаў мянушку «Вешацель» і нікому не адпускаў. Нават дыктатару паўстання на Літве.

Яму здавалася, што мінулі цэлыя стагоддзі, адкуль Кастусь выдаў першы нумар «Мужыцкай праўды» і калі першы раз крыкнуў: «Дзецюкі! На маскалёў!». Ці калі б ведаў тады, што гэты шлях завядзе яго пад шыбеніцу, зрабіў бы такія самыя выбары? Ці ўзяў бы на свае маладыя, дваццацішасцігадовыя плечы гэты цяжар, адказнасць за цэлы народ?

Ён ведаў, што стане сімвалам. Ведаў, што пасля яго смерці паўстанне будзе задушана вельмі хутка. Сімвал аднак застанецца. Часам можа вельмі ідэалізаваны, часам можа крыху ўпрыгожаны, але ў гэтым сімвале будзе ўсё, што было найлепшае ў Кастусю Каліноўскім. Чалавека можна забіць, але ідэя, як і сімвал, кулеадпорныя.

Гэтаксама як і Хрыста, Кастуся здрадзіў адзін са сваіх. Так як і Ісус перад арыштам размаўляў з Богам у аліўкавым гаі, так і ён цяпер, запісваючы свае лісты, гаварыў да народа. Так як у Славацкага Польшча была Вінкельрыдам палякаў, так Кастусь Каліноўскі стаўся Вінкельрыдам беларусаў. Ён не хацеў параўноўваць сябе да Хрыста, якога пакута была пасіўная, калі ахвяра Каліноўскага прынесена была ў барацьбе.

У замку прарэзліва заскрыгатаў ключ. Прыйшлі па яго. Гаспадара з пад Вільні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF