Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.

Другое жыццё Тарасевіча альбо Пачатак дарогі

Іаанна ЧАБАН

Спадарыня Крыстына Кастыра разам з Сакольскім асяродкам культуры і Музеем Сакольскай зямлі надумалася зладзіць сустрэчу, прысвечаную жыццю і творчасці Яна Тарасевіча. Мерапрыемства адбылося ў прыгожы восеньскі вечар 3 кастрычніка ў не менш прыгожай зале мясцовага кінатэатра.

Паклапацілася яна пра добрую рэкламу але, вядома, незацікаўленых тэмай і сілай не прыцягнеш. Да апошніх хвілін хвалявалася ці вялікая зала не будзе пуставаць.

— Нам вельмі хацелася паказаць Тарасевіча з музычнага боку, — кажа Аляксандра Плюта, дырэктар музея — Тут зусім пра яго не ведаюць, а музыкай шмат чаго можна дасягнуць.

Не падтрымаць яе — проста грэх. Таму з нашага тыднёвіка адправіліся туды ажно тры журналісткі. Адна з іх — Ганна Кандрацюк — ніўская „Зорка” стала гераіняйзоркай вечарыны. Аўтарка, між іншым, выдадзенай у 2002 годзе тыднёвікам „Ніва” кніжкі „У бок Тарасевіча” задзейнічала ў якасці медыюму, які спалучыў удзельнікаў сустрэчы з вялікім, але ўсё яшчэ малавядомым кампазітарам. Менавіта яна з’яўляецца „віноўніцай” пасмяротнай славы кампазітара, асабліва ў Беларусі. Калі гаварыць пра медыі ў зладжанай там публічнай бяседзе, удзельнічаў таксама Юры Каліна — вядомы рэжысёр, звязаны, між іншым, з Беластоцкім тэлебачаннем. Інспіраваны кніжкай Ганны Кандрацюк, рашыў актыўна ўключыцца ў працэс папулярызацыі вялікага земляка. Менавіта з яго кароткага, дакументальнага фільма „Ян Тарасевіч — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF