Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.

Крынскія вялікія гонкі

Іаанна ЧАБАН

Турыст, які пападае ў Крынкі, бачыць перш за ўсё бязлюдныя вуліцы. Магчыма, сустрэне яшчэ ідучага ў краму пенсіянера альбо дэнатуршчыкаў, дзяжуруючых у парку ў цэнтры гарадка.

І вось здзіўленне не толькі турыстам, але перш за ўсё самім крынчанам. На вуліцах мястэчка, ужо з пятніцы 9 кастрычніка, безліч веласіпедыстаў — маладых, у клубнай вопратцы, на прафесійным рыштунку. На рукавах і калашынах чытаю надпісы: Варшава, Торунь, Грудзёндз, бачу нават колеры сцяга Рэспублікі Беларусь.

Зразу здагадваюся, што напэўна гэта справа рук Наталлі Гадлеўскай — крынскай заўзятай папулярызатаркі веласіпеднага спорту. Звязаўшыся па тэлефоне, Наталля запрашае мяне на нядзельныя веласіпедныя гонкі, а дакладней на ХІІ Міжнародную вулічную велагонкукрытэрыум імені Юзэфа Гасцілы. Патранат над мерапрыемствам узяў сакольскі стараста. У ліку арганізатараў — Падляшскі акруговы веласіпедны саюз, Вучнёўскі спартыўны клуб «ФеніксКрынкі» і Сакольскі веласіпедны клуб «Сокал».

У гонках змагаецца каля 200 ліцэнзійных спартсменаў. Старт — пад гасподай, тут таксама і мэта. Дзень сонечны, але дастаткова халаднаваты. Можна пагрэцца ў той жа гасподзе за кубкам гарбаты альбо міскай смачных калдуноў у расоле. У адной зале веласіпедысты і іх балельшчыкі, у другой чарнеюць госці памінальнага абеду. Шалёная гаманіна. Столькі людзей на зусім невялікай прасторы, столькі народу ў мёртвых Крынках. Гучаць руская, літоўская, а нават латышская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF