Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.

Салідарныя з Беларуссю — 2015 (ч.ІІ)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Падчас сёлетняга, дзявятага канцэрта «Салідарныя з Беларуссю» ў Варшаве выступілі бігбітавая Аня Русовіч і і рокфолькавы «Эней», кракаўская фолькпанкавая «Ганьба!», пераплятаючая рок з фолькавым гучаннем, легендарны ўкраінскі гурт «Воплі Відаплясава». З Беларусі прыехала «Shuma», якая спалучае ў сабе традыцыйныя гукі з электроннай музыкай (два спевакі і двух дыджэяў; нядаўна выпусцілі свой дэбютны альбом «Жніво») і група, заснаваная ў Гродне ў 2012 годзе, якая заваявала незалежную музычную сцэну — «Дзецюкі». Яшчэ да канцэрта і падзей, якія адбываліся ўжо тыдзень раней, старшыня Ініцыятывы «Вольная Беларусь» Фелікс Тушко сцвярджаў:

— Нам залежала на тым, каб канцэрт адбыўся непасрэдна перад выбарамі. Памятаем, што здарылася тады ў нашых суседзяў у 2010 годзе. Большасць канкурэнтаў Аляксандра Лукашэнкі трапіла ў турму.

На канцэрце не цяжка было заўважыць дзясяткі маладых валанцёраў, якія працуюць пры абслузе мерапрыемства. Варшаўскія валанцёрыгімназісты Багдан і Олаф былі аднадушныя: «Беларусь асацыюецца ў першую чаргу з Лукашэнкам і смешным сцягам, але не з тым праўдзівым — белчырвонабелым, і гэтым, падобным на партугальскі». — «Ну і з добрай музыкай», — дадала іх сяброўка.

Мастацтва гэта ружжо

Як пісалі мы ў папярэдняй «Ніве», са сцэны з пасланнем да беларусаў выступілі палітыкі. Сярод іх быў Генрык Вуец, актывіст апазіцыі з ПНРаўскага часу і адзін з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF