Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.

Архімандрыт Гаўрыіл у Грабаўцы

Аляксей МАРОЗ

Архімандрыт Гаўрыіл, апякун скіта свсв. Антонія і Феадосія КіеваПячэрскіх у Адрынках, былы настаяцель Мужчынскага манастыра Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў Супраслі апошнім часам наведвае вёскі на Гайнаўшчыне і спатыкаецца з жыхарамі. Расказвае пра скіт на паўвостраве Кудак, у якім узведзены невялікая царкоўка і жыллёвая забудова, гаворыць пра лячэнне зёлкамі і адказвае на пытанні. Чарговую сустрэчу з архімандрытам Гаўрыілам арганізаваў Фонд «Яны — гэта мы» з Гайнаўкі ў супрацоўніцтве з Гміннай публічнай бібліятэкай у ДубічахЦаркоўных 8 кастрычніка ў прыгожа адрамантаванай вясковай святліцы ў Грабаўцы. Прыйшлі жыхары сяла і людзі з суседніх вёсак. Частка сабраных ездзіла ўжо да айца Гаўрыіла ў скіт па духоўныя парады і дапамогу ў хваробах.

Сабраных прывітала старшыня Фонду «Яны — гэта мы» Наталля Герасімюк і запрапанавала размову з архімандрытам Гаўрыілам.

— Айцец Гаўрыіл спатыкаўся ўжо з жыхарамі Навасадаў, Хітрай, Махнатага і Старога Беразова. Там сабраныя глядзелі фільм Юрыя Каліны «Архімандрыт» пра айца Гаўрыіла, а пасля была размова з вернікамі. Тут я рашыла не дэманстраваць фільма, толькі прапаную даўжэйшую размову з айцом Гаўрыілам. Пытайцеся, што вас цікавіць, — сказала Наталля Герасімюк.

Архімандрыта Гаўрыіла, гасцей і сваіх прыхаджан прывітаў таксама протаіерэй Славамір Аўксеціюк, настаяцель Праваслаўнага прыхода ў ДубічахЦаркоўных, да якога належаць вернікі з Грабаўца. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF