Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.

Перад выбарамі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Трыста тры кандыдаты, з сярэднім узростам 40 гадоў, у тым ліку сто дваццаць жанчын, балатуюцца на парламенцкіх выбарах 25 кастрычніка за чатырнаццаць мандатаў з Падляшскага ваяводства (у краіне 7904 кандыдаты). Дзяржаўная выбарчая камісія зарэгістравала тут дванаццаць камітэтаў. У маштабе краіны за сенатарскае крэсла, у сваю чаргу, змагаецца 425 прэтэндэнтаў. На Падляшшы за тры сенатарскія мандаты спаборнічаюць два кандыдаты ў паўднёвай акрузе і па шэсць у дзвюх іншых. Па дадзеных некаторых апытанняў, перадвыбарчыя шанцы на перавышэнне выбарчага парога маюць ПіС, ГП, ПСЛ, „Лявіца разам”, „Кукіз’15” і „Сучасная” Рышарда Пэтру. Усе апытанні на момант напісання гэтага тэксту паказвалі на рашучую перамогу Права і справядлівасці.

Ёсць шмат прыкмет таго, што на Падляшшы якраз ПіС збярэ найбольш парламенцкіх месцаў. Па некаторых ацэнках — дзевяць. На гэтым сеймавым спіску няма кандыдатаў, якія адкрыта прызнаюцца да беларускіх, праваслаўных каранёў. Першыя пяць кандыдатаў і восьмы гэта дзейсныя дэпутаты гэтай групоўкі, апрача Яцка Жалька з „Польшчы разам — Аб’яднанай правіцы”, выключанага раней з Платформы. Платформа, пасля адмовы змяшчэння на сваім спіску Аляксандра Сасны, як гэта было на папярэдніх выбарах з падтрымкай кааліцыйнага Форуму меншасцей Падляшша (я ўжо пісаў пра гэта тут шырока), на пятае месца паставіла лідара Форуму, навукоўца Адама Мусюка, які атрымаў падтрымку праваслаўнага архіепіскапа БеластоцкаГданьскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF