Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.

Зямля запаветная

Міраслаў ГРЫКА

Яшчэ да нядзелі, звянчаючай пачатыя ў аўторак прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, беларуска Святлана Алексіевіч, якую ў чацвер абвясцілі лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры, у сераду катэгарычна абвясціла, што яна не мае намеру галасаваць, «таму што і так вядома, хто пераможа». Яе словы збыліся дакладна. Выбары выйграў вядома хто і з ужо даўно вядомым вынікам — больш за 80 працэнтаў галасоў, што ўжо даўно прадказаў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі і заадно дзеючы прэзідэнт Беларусі з прозвішчам, якое ад дваццаці гадоў паўтараецца на кожных выбарах прэзідэнта РБ — Лукашэнка.

Беларусы яшчэ раз чарговы выбар спадара Лукашэнкі вырашылі, прытым на наступныя пяць гадоў. Тады мы ўбачым, што і як, але ўжо загадзя вядома тое, што можа быць вядомым. На самой справе, аж галаве ад гэтага балюча! Выпадкі падзей ідуць сваім ходам. У нядзелю ўвечары па вуліцах Мінска прайшлі лукашэнкаўскія апазіцыянеры, якія пратэставалі супраць фальшавання выбараў. Іх адвагі нельга недаацэньваць, хаця з самага пачатку было вядома, што кандыдуючы ў прэзідэнты прэзідэнт не жадае ніякіх скандалаў, па меншай меры, пакуль не будуць афіцыйна абвешчаны вынікі выбараў. Дарэчы, шэсце пачалося на Кастрычніцкай плошчы, і скончылася на плошчы Незалежнасці. Невядома, ці сімволіка гэтай трасы была запланавана, і ў якой ступені яна выпадковая. Вядома, не запланавана была колькасць удзельнікаў шэсця — некалькі соцень людзей — таму што некаторыя людзі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF