Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.

Вечныя сімвалы

Віктар САЗОНАЎ

„Выбары закончыліся!” — гэтая фраза ў Беларусі гучыць нашмат аптымістычней, чым, прыкладам, такія фразы як „выбары пачаліся”, „у нас ёсць выбары” ці „выбары пакажуць”... З усяго, што звязанае з выбарамі, толькі фраза „выбары закончыліся” для ўсяго без выключэння насельніцтва Сінявокай выклікае палёгку. Ну, нарэшце закончыліся.

Вынік нікога не цікавіць, бо ён вядомы зараней. Нават назіральнікі ад праўладных структур адразу пасля завяршэння падліку галасоў рванулі з выбарчых участкаў дахаты і не пацікавіліся колькі там за каго будзе намалявана ў выніковым пратаколе. Хоць, каб гэта даведацца, варта было затрымацца ўсяго на некалькі хвілін. Але дзеля чаго? І так усё зразумела. Галоўнае, што ўсё ўжо скончылася.

А з якой палёгкай уздыхнулі сябры камісій. Ім больш не трэба хаваць вачэй ад незалежных назіральнікаў і адзін перад другім. Не трэба больш шаптацца і закрываць сваімі плячамі ад непатрэбных вачэй бюлетэні на стале. Усё, канец! Заўтра на працу, як звычайна. І ні слова пра выбары. Ні на працы, ні ў хаце, ні на вуліцы, нідзе... Чаму? Што за дурное пытанне? Таму што ўсім усё зразумела...

Каму хочацца пра гэта больш гаварыць? Толькі людзям з павышаным пачуццём гумару. Сустрэў я выпадкова на вуліцы двух такіх. Беларусы сталага веку, мудрыя, вясёлыя. Пра такіх кажуць, што яны — людзі яшчэ старой фармацыі. Раней, нібыта, у нашай нацыі было такіх багата, ну а зараз такія — вялікая рэдкасць.

— Як думаеш, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF