Ніва № 43 (3102), 25 кастрычніка 2015 г.

Сямейнае пяянне

Міра ЛУКША

— У мяне і мой мужык Ян спяваў, і яе мужык Сярожа спявае, — кажа сяброўка з Дуэту сясцёр Масайла Оля, у паненстве Франкоўская, залоўка Любы, у паненстве Хадакоўскай, з Прыбудак. Абедзве спявалі яны пяць гадоў у калектыве «Падляшанкі» з Нарваўскай гміны. Сёння белым голасам запяюць «Хадзіла дзяўчына ў зялёным саду» і «Дзе ж ты чарнавокая». На ІІ конкурсе «Пявучыя сем’і», сарганізаваным Беларускім грамадскакультурным таварыствам у сядзібе ГП БГКТ 18 кастрычніка яны — найстарэйшыя ўдзельніцы.

— Колісьні песне. «Чарнавокую» ў Тыневічах спявалі. Калісь я падмацавала калектыў у Тыневічах, Валя Франкоўская папрасіла. Сёння мелі быць яшчэ Пашкі з Ласінкі, вялікая пявучая радзіна, але ў іх захварэла дзіцятка. А то там браты, то сёстры, то жанкі, то стрыечныя...

— Мая дачка і ўнучкі дзве спяваюць у Белавежы, у «Ручайку», Аня, Паўліна і Ася Шаўкала, — дадае Люба Масайла. — Пявучая ўся сямейка!

— А ў мяне чацвёра дзяцей, — прызнаецца вядомы спявак і музычны аніматар Янка Карповіч. — Сёння выступае са мною мая ўнучка Матыльда, дачка Аліны, а іграе нам на гітары мой сын Грышка. Матыльда — вучаніца пятага класа, выступае ў калектыве «Казка» пры Пачатковай школе ў Гарадку. Мы сёння на хуткую руку падрыхтавалі «Цячэ вада ў ярок» і «Беларусачку». Раней мы ўдвое прымалі ўдзел у Саколцы ў аглядзе музыкуючых сем’яў. Спявалі пабеларуску. А тут, у Таварыстве, мы першы раз у такім складзе. Раней у нас у сям’і музычную традыцыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF