Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

У палескай глыбінцы (18)

Ганна КАНДРАЦЮК

У сяле Міляч я зразумела, чаму ў дарозе за мяне хвалявалася прыгодна сустрэтая ў цягніку Люба Красько. Тут трэба было пераключыцца на палескую лагістыку. Ды я сама, як нейкі таўкач, зблытала станцыі і зараз не ведала ці плакаць, ці мне смяяцца. Прыпынак афіцыйна называлі Міляч, аднак да сяла было яшчэ пяць кіламетраў. Аўтобус, які мог падабраць мяне ў цэнтр, прыехаў толькі праз гадзіну. Ад мясцовых я пачула, што знаходжуся ў асадзе «Бялай», якую пасля далучэння да Украіны перайменавалі ў «Білу». Так ці інакш, месца прамовіла каланіяльнай эстэтыкай. На абочынах вакзала, усюды дзе не глянь, віднелі гурбы ссечанага лесу. Частка клёцаў была ўжо пагружана ў вагоны і чакала адпраўкі ў Турцыю. Падобныя эшалоны з лесам я прыкмеціла ў Сарнах, хоць там усё маскіравала гаротная кантрабанда, пры якой ссечаны лес здаваўся чымсьці звычайным.

У Білай я зайшла ў першую хату, каб запытаць што рабіць, у які бок мне падацца. Дзед, які раней чым падказаць дарогу і параіць як шукаць патрэбнага мне чалавека, выпытаў мяне пра ўсё на свеце: адкуль я родам, якім ветрам мяне прыдула ў іх сяло, колькі ў Польшчы каштуе кілаграм каўбасы, ці праўда, што пенсіянеры атрымліваюць вялікую пенсію? Допыты трывалі без канца. На дадатак гаспадар быў ужо прыглухаваты.

У Мілячы я хацела адшукаць Сяргея Якубовіча.

— А чый ён будзе? — дапытваўся дзед. — Як па бацьку яго называюць?

— Не ведаю!

— Я сам усіх Якубовічаў не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF