Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

Бежанства ў Варшаве

(лук)

У аўторак, 6 кастрычніка, адразу пасля акафіста ў гонар святога мучаніка Гаўрыіла ў Цэнтры праваслаўнай культуры імя святых Кірылы і Мяфодзія ў Варшаве (вул. свсв. Кірылы і Мяфодзія, 4) адбылося спецыяльнае культурнае мерапрыемства, прысвечанае стагоддзю бежанства 1915 года. Пасля кароткага ўвядзення, набліжаючага трагічныя падзеі з пачатку ХХ стагоддзя, юбілейныя ўрачыстасці пачала сустрэча з Барбарай Гаральчук, аўтаркай рамана «Надзея аж па гарызонт». Пісьменніца расказала пра шлях бежанцаў з яе радні — сям’і роднай бубулі. Ніхто больш дакладна і больш аб’ектыўна не расказаў бы пра цяжкасці і нягоды жыцця і дарогі асоб вырваных з роднай зямлі і адпраўленых у паняверку ў тысячы кіламетраў у глыб Расійскай імперыі, вычарпаных вайной. Неўзабаве сталі яны перад рэвалюцыйнымі зменамі і грамадзянскай вайной, у час якой перакуліўся вядомы ім лад жыцця. Голад, холад, цяжкая праца, хваробы і смерць блізкіх, сіроцтва на прасторах чужой, спачатку прыветлівай радзімы, пасля вяртанне тых, што выжылі, у зноў чужую новую айчыну, да таго, што было іхнімі вёскамі і хатамі, падыманне ўсяго з руін. Гэты трагічны лёс бежанцаў паказаны ў кнізе Барбары Гаральчук. Далейшы лёс у пасляваенны час аўтарка прадставіць у наступнай кнізе — «Мёд» — пра міжваеннае жыццё беларусаў Беласточчыны. Якой папулярнасцю і зацікаўленнем карыстаецца першы раман пра бежанства сведчыць тое, што чытачы па ўсёй краіне разабралі амаль увесь першы тыраж, і да канца года мае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF