Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

На Яна ў Дуброве

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У наш час дынамічных грамадскіх перамен можна з дня на дзень спадзявацца розных нечаканасцей. Вось, для прыкладу, выбраўся я ў Дуброву. Чыгункай. Расклад анансаваў поезд у Сувалкі, але на пероне стаяў цягнік, на якім мэтавай станцыяй віднела Саколка. Пытаю кандуктара, куды на самой справе той цягнік. І тут чарговая нечаканасць: поезд заедзе на станцыю Махнач, а там трэба будзе перасесці на іншы поезд, які прыедзе з Саколкі і паедзе ў Сувалкі. Так і было. А да таго ж бартавы дысплей і мегафон шмат дарогі падавалі дэзінфармацыю пра мінаныя прыпынкі. Да таго ж цягнік добранькі адрэзак часу прастаяў перад станцыяй Геніюшы, але далей паімчаў як трэба.

Падарожжа на восеньскім досвітку з’яўляецца раскошнай радасцю для душы. Прамяністая сонечная разведка абсыпае залацістасцю далікатныя аблокі. І яны, тыя аблокі, уяўляюць сабою такія візуальныя скерца і эцюды, больш павіслыя і хмурныя — накцюрны і ўсялякія іншыя фантазіі. У поймах рэк і ручайкоў серабрыцца туман. Восеньскай раніцай адбываецца на прыродзе жыццярадасны візуальны канцэрт...

Выбраўся я ў Дуброву ў дзень тамашняга прыходскага свята ў гонар Яна Багаслова. Вікіпедыя: „Parafia została erygowana 22 sierpnia 1985 po wydzieleniu z terytorium parafii w Jacznie. Cerkiew parafialną zbudowano w latach 90. XX w.” Чаму заступнікам прыхода абраны менавіта Ян Багаслоў — не ўдалося мне даведацца. Факт: прыходу толькі трыццаць гадоў. Колішні Геаграфічны слоўнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF