Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

Айцец Антоній Дзевятоўскі — малітоўнік і будаўнік цэркваў

Аляксей МАРОЗ

28 верасня 1995 года памёр дэкан Гайнаўскай акругі і настаяцель СвятаТроіцкага прыхода ў Гайнаўцы мітрафорны протаіерэй Антоній Дзевятоўскі. Пад яго наглядам былі збудаваны ажно чатыры царквы ў Польшчы і адна ў Беларусі. Падчас Другой сусветнай вайны айцец Антоній на акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі актыўна займаўся адраджэннем духоўнага і беларускага нацыянальнага жыцця, зруйнаванага раней савецкімі ўладамі. У Гайнаўскім прыходзе айцец Антоній стаў штодзень служыць літургію і многа маліцца, аб чым 27 верасня ўспаміналі сабраныя ў зале гайнаўскага аддзялення Праваслаўнага брацтва святых Кірылы і Мяфодзія, што знаходзіцца ў СвятаТроіцкім саборы ў Гайнаўцы. Раней у саборы святары і вернікі маліліся за ўпакаенне душы айца Антонія Дзевятоўскага падчас літургіі і паніхіды, прымеркаваных да 20годдзя з дня яго смерці.

— Айцец Антоній быў вялікім малітоўнікам. У нашай царкве стаў штодзень служыць літургію, што з’яўляецца вялікай ахвярай, якая патрабуе адпаведнай падрыхтоўкі і штодзённых дадатковых малітваў. Зараз няма ў нас такіх святароў, якія служылі б літургію штодзень. Гэтага не любіў д’ябал і стаў перашкаджаць айцу Антонію. Старэйшыя людзі памятаюць як на яго частка нашых людзей крычала, як яго крытыкавалі і нават ганілі. Ён пакорліва нёс свой крыж, будаваў сваю царкву духоўную і рабіў сваё, — стаў расказваць у пачатку спаткання благачынны Гайнаўскай акругі, мітрафорны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF