Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

Будучыня забытага парку

Іаанна ЧАБАН

Няшмат засталося з крынскага маёнтка дэ Вірыёнаў. Паміж кустамі і дрэвамісамасейкамі скрываюцца яшчэ каменныя сцены быццам крыжацкага замка, напрыклад, у ЛідзбаркуВармінскім. Рэдка сустракаюцца там жывыя душы, а з за блізкага суседства з каталіцкім могільнікам, зарослымі дворскімі алеямі, мабыць, праходжваюцца цяпер у асноўным каталіцкія нябожчыкі.

Паводле аўтара кніжкі „Крынкі ў 1795-1918” (Гародня 2010) Віталя Карнелюка, Іван Карлавіч дэ Вірыён — падкаморы і кавалер ордэна св. Уладзіміра, сын надворнага стацкага саветніка набыў крынскі двор у 1834 годзе. У 1796 годзе цар Павел І надаў у „спрадвечнае і спадчыннае валоданне” землі Крынак некалькім рускім памешчыкам, у тым ліку былому сенатару Паўлу Рыгоравічу Дзівову і сапраўднаму стацкаму саветніку і сенатару Івану Аляксеевічу Сакалову. Менавіта той апошні прадаў свой двор дэ Вірыёну. У 1944 годзе Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення перадаў маёнтак мясцовым земляробам і рэпатрыянтам з Рэспублікі Беларусь.

Аўтарам першага плана добраўпарадкавання дворскага парку з’яўляецца 78гадовы Фабіян Цірук, былы дырэктар крынскай школы і першы крынскі войт пасля палітычнага перавароту ў 1989 годзе. Зацверджаны ваяводскім захавальнікам помнікаў даўніны ніколі не выкарыстаны план да сённяшняга дня зберагаецца ў крынскай гарадской управе.

— Наведаў нас тады прэзідэнт Качароўскі, — кажа Фабіян Цірук. — Разам з госцем і старшынёй Гміннай рады напісалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF