Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

Салідарныя з Беларуссю — 2015

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сёлета, не вясной, толькі 2 кастрычніка, адбыўся ў Варшаве чарговы, дзявяты выпуск канцэрта «Салідарныя з Беларуссю», арганізаванага пад лозунгам «Свабода без межаў». Гэта было звязана з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі (11 кастрычніка). На адной са сцэн у велізарным шатры каля Палаца культуры і навукі з’явіліся артысты і палітыкі з Польшчы, Беларусі і Украіны. З нагоды канцэрта адбыўся шэраг спадарожных мерапрыемстваў — кінапаказы, выставы, дыскусіі, у якіх прынялі ўдзел мастакі, інтэлектуалы і грамадскія актывісты, у прыватнасці з Беларусі і Польшчы. Як падкрэслівалася арганізатарамі (Ініцыятыва «Свабодная Беларусь»), канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» мае быць «прасторай для дыялогу і ўзаемаразумення».

Яшчэ да канцэрта ў гутарцы з «Нівай» перад выступамі насупраць стэнда з футболкамі і гаджэтамі з беларускай сімволікай мінскай «АртСядзібы» ў холе шатра Філіп Пельц з Ініцыятывы дадаў:

— Самы важным элементам «Салідарных з Беларуссю» з’яўляецца падтрымка, якую мы аказваем суседзям у Беларусі, і я ведаю, што гэтая падтрымка ім патрэбная. Мы аказваем салідарнасць і паказваем, што ў Польшчы ёсць людзі, якія падтрымліваюць іх у барацьбе супраць рэжыму. Мы запрасілі, як два гады назад Украіну, таму што геапалітычная сітуацыя там складаная, і ўсе нашы тры краіны (Польшча, Беларусь, Украіна) цесна звязаныя паміж сабой, і ў цяперашні час аказанне падтрымкі для Украіны ў сувязі з тым, што там адбываецца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF