Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

Жаночая сіла «Одэ 2015 »

Уршуля ШУБЗДА

З 27 верасня па 4 кастрычніка на Падляшшы праходзіў ІІ Тэатральны фестываль «Одэ». Гледачы Бельска, Гайнаўкі і Беластока маглі паглядзець чатыры спектаклі. Тэатр «Крылы халопа» з Берасця прадэманстраваў вядомы ўжо ва Еўропе спектакль «Чарнобыль», менскі тэатр «Картонка» парадаваў наймалодшых гледачоў пастаноўкай «Быў бы ў мяне цмок», тэатральная група школьнай моладзі з Гайнаўкі і Бельска прадставіла спектакль «Бежанства». Падчас фестывалю мела месца прэм’ера манадрамы «Ксенія».

Ксенія

Нягледзячы на тое ці гэта спектакль для дзяцей, ці манадрама, якая паўстала на аснове філасафічнага эсэ пра экзістэнцыю чалавека, то затрыманне выключнай увагі публічнасці на сабе ўдаецца толькі найлепшым — сярод гэтых Іаанна СтэльмашукТроц у тэатральнай прэм’еры «Ксеніі».

«Ксенія» гэта новы спектакль Іаанны СтэльмашукТроц. Манадрама інспіраваная жыццём праваслаўнай святой Ксеніі Пецярбургскай, якая ва ўзросце дваццаці шасці гадоў страціла на вайне мужа. З таго часу пачынаюцца вялікія пакуты маладой жанчыны і яе духовая перамена. Спектакль паўстаў на аснове філасафічнага эсэ Тамары БолдакЯноўскай, на мове ваколіц Гарадка. Гэта ўжо чарговы спектакль пасля пастановак «Я і ў полі вярбою расла» і «ПустаЯ», які Іаанна СтэльмашукТроц паставіла на дыялекце беларускай мовы. Прадставіла яна манадраму натхнёную жыццём падляшскіх святых — «юродзівых». Гэтым разам супольна з рэжысёркай Магдаленай Чайкоўскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF