Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

Папраўкі прыняты

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У апошні момант былі прыняты папраўкі да закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове. Гэта адбылося на апошнім пасяджэнні Сената, калі пасля другога сеймавага чытання не былі прад’яўлены заўвагі і не мусілі яны вяртацца пад абрады ў Сейм. Аб сутнасці паправак я пісаў у «Ніве» некалькі разоў, так што па гэтым пытанні адсылаю да папярэдніх нумароў. Тым не менш, нельга не заўважыць дэбатаў, якія адбыліся на пленарным пасяджэнні Сейма яшчэ падчас другога чытання паправак (24 верасня). З пачатку працы над папраўкамі было ясна, што яго прыхільнікамі з’яўляюцца дэпутаты Грамадзянскай платформы і Саюза левых дэмакратаў. Таямнічай была пазіцыя ПСЛ і відавочна яснае, на працягу доўгага часу, супрацьдзеянне ПіС. Вось чаму я не быў здзіўлены выказваннем падчас чытання паправак дэпутата Права і справядлівасці, віцэстаршыні парламенцкай камісіі па нацыянальных і этнічных меншасцях Марка Аста: «Ці ў цяперашні час неабходны настолькі далёка ідучыя змены ў законе? У прыватнасці тыя, якія тычацца пашырэння на паветы магчымасці выкарыстання дапаможнай мовы ва ўстановах, таму што гэта парушае нейкім чынам кансэнсус, які быў дасягнуты ў 2005 годзе (дата ўступлення ў сілу закона аб меншасцях — М.Х.). Акрамя таго, праект, у прынцыпе, быў прадстаўлены ў Палату без кансультацый з самаўрадавымі асяроддзямі».

Я павінен тут дадаць, што, у адпаведнасці з папраўкамі, пашырэнне дапаможнай мовы на паветы ахопіць пакуль толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF