Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

Выбары — справа вядомая

Міраслаў ГРЫКА

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў эмацыйным сэнсе павінны быць важнай палітычнай падзеяй, як для беларускіх грамадзян, так і для беларусаў — грамадзян Польшчы. Ці так сапраўды?

Падзел беларусаў на гэтых «адсюль» і «тамашніх» — незалежна ад таго, хто ў які бок глядзіць — гэта гістарычны і палітычны факт, і хаця намечаны культурнай драмай, у нейкай меры імі прыручаны і перапрацаваны ў думках. Для маладых гэта факт існуючы і відавочны. Для тых, хто старэйшы, хто ўдзельнічаў у кароткім, але інтэнсіўным працэсе суверэнізацыі савецкіх народаў пасля распаду СССР, з’яўляецца таксама фактам, але не да канца відавочным. Таму што размывае яго рэліктавая траўма папярэдніх пакаленняў, беспаспяхова дамагаючыхся самастойнага існавання беларускай дзяржавы. Быту рэальнага, нават калі памеру паштовай маркі. Іншая справа, што праз нейкі час можа аказацца, што тая марка бракаваная! Такім чынам, не тэрытарыяльны абсяг быў для беларусаў канчатковай мэтай, але стварэнне самавызначанай імі і незалежнай дзяржаўнасці. Калі гэта здарылася, а гэта было ў незабыўным 1990 годзе, ні аднаму з беларусаў — і тутэйшаму, і тамашняму, нават не ўзнікла ў галаве думка аб тэрытарыяльнай узурпацыі. Абыякава, у які бок арыентаванай. Я не сумняваюся, аднак, што стварэнне беларускай дзяржавы напоўніла гонарам беларусаў па абодвух баках мяжы, якая іх раздзяляе. Гэта мела маштаб супольніцкага адзінства. І не толькі ў гэтым выпадку. Такіх супольніцкіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF