Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

Урна з прахам альбо згулялі ў скрынку

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Як той казаў, прыемна глядзець кінастужку, асабліва калі ведаеш, чым яна закончыцца. Так і з выбарамі ў Беларусі. Праўда, калі шчыра казаць, глядзець гэтую зашмальцаваную стужку ці заезджаны спектакль даўно абрыдла. Назіраць за адным „манументальным” і нязменным кандыдатам ды трыма статыстамі, якія забяспечваюць масоўку, сапраўды зараз было нецікава. І непрыемна, і нават агідна. Куды цікавей паназіраць за сябрамі камісій, якія забяспечваюць і абслугоўваюць „элегантную” перамогу нязменнага трыумфатара.

Накіроўваюся на адзін з выбарчых участкаў, што размешчаны ў сярэдняй школе, і рэгіструюся назіральнікам. Датэрміновае галасаванне, якое доўжыцца ажно 5 дзён — асаблівы серыял. Сяджу — назіраю. Усюды плакаты кандыдатаў — на якіх тры вусачы і адна жанчына. Дзеці, якія прабягаюць, кажуць пра галоўнага казака, што ён падобны на Сталіна. Першымі прыходзяць людзі вельмі сталага веку. Менавіта яны — самыя актыўныя на ўсіх выбарах, найперш забяспечваюць яўку. Ледзь шоргаюць нагамі, амаль нічога ўжо не бачаць і не чуюць, але „ўверанна выбіраюць будушчае”. Адзін дзядок хацеў нават укінуць у скрынку свой пашпарт, але не паспеў — рукі дрыжалі, ды і камісія ў час спыніла. Не буду больш іранізаваць, бо старасць трэба шанаваць, якой бы яна не была. Але далібог, будзь мая воля, прапанаваў бы ў выбарчы закон змены з прапановай даць пенсіянерам права толькі дарадчага голасу, альбо ўпалавіньваць іх галасы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF