Ніва № 42 (3101), 18 кастрычніка 2015 г.

Прастора траўмаваных людзей

Яўген ВАПА

І дзе ж яна не была?

У чацвер, 8 кастрычніка 2015 года ў 13.00 гадзін сярэднееўрапейскага часу, а ў 14.00 беларускага ў Стакгольме сакратар Шведскай акадэміі навук Сара Даніюс у вельмі лаканічнай фармулёўцы аб’явіла свету: «За свае паліфанічныя творы, помнік пакутам і адвазе нашага часу» — лаўрэатам сёлетняй літаратурнай Нобелеўскай прэміі абрана Святлана Алексіевіч. Грамадзянка пакуль што незалежнай Рэспублікі Беларусь і, як сама заявіла, беларускага свету — на першай, імправізаванай канферэнцыі таго ж дня ў рэдакцыі «Нашай нівы».

У вельмі малым, даслоўным, «беларускім свеце», пакойчыку памерам дваццаці квадратных метраў, у якім не змаглі змясціцца ўсе журналісты жадаючыя ўзяць выказванні ад сусветнай гераіні дня. Крыху дзіўна выглядала гэта збоку, калі ўсе амаль спецыялісты і букмекеры стоадсоткава прагназуюць менавіта Нобелеўскую прэмію для Святланы Алексіевіч, а тут ніхто з мінскіх літаратурных ці журналісцкіх асяродкаў — так на ўсялякі пажарны, хіба не меў дамоўленасці з аўтаркай наконт правядзення першай супольнай прэсканферэнцыі ў прасторнай зале, зараней вядомай, якая гарантуе ўсім пэўны ўзровень якасці адпаведны для рангу падзеі. Зразумела, і раней папрасіць скласці ёй кампанію ў так важны момант для ўсёй Беларусі. З другога боку сама пісьменніца, здаецца, вяла да апошняй хвіліны сваю нейкую гульню з беларускімі журналістамі і пісьменнікамі, падводзячы іх пад дурнога хату. Ці гэта была (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF