Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.

У палескай глыбінцы (17)

Ганна КАНДРАЦЮК

Раніцай на чыгуначным вакзале ў Сарнах панаваў агрэсіўны хаос, як перад стварэннем свету. У першы момант я адчула сябе як спутаны конь. Ніхто пра нішто не ведаў. На пытанне, ці будзе цягнік у Гарынь, толькі паціскалі плячыма. Ніхто не ведаў гадзіны ад’езду. Ці спозніцца ён на гадзіну, дзве — пабачым, будзе відна! Гэта быў адзін адказ. Адначасова ніхто не хваляваўся, не брыдкасловіў.

— Трэба чакаць! — паўтаралі.

Цягнік, які меў ісці ажно ў Беларусь, дакладна ў Гарынь, што непадалёк Століна, пакуль не вярнуўся з трасы. Пачуццё абсурду падбівала адна акалічнасць. Я трымала ў руках набыты раней у касе білет на цягнікздань, за які мне зараз не хацелі вярнуць грошай. Адно, што магло суцешыць і супакоіць, гэта жалезная цярплівасць натоўпу.

Вакзал напамінаў занядбаны людскі мурашнік з характэрным для правінцыяльных публічных устаноў у савецкія часы дзікакіслым пахам. У вочы кідалася гаротнасць і стомленасць пасажыраў. Амаль сто адсоткаў складалі жанчыны з заклапочанымі, стомленымі тварамі. Спачатку я палічыла іх мясцовымі сялянкамі, якія прыехалі на гандаль са сваімі сырамі і смятанай, і зараз, распрадаўшы ўсё дабро, вярталіся з гарадскімі пакупкамі дамоў. Хоць не, тут не пахла кіслым малаком, зямлёй і каровай. Тое, што тварылася на вакзале, здавалася немагчымым, адчайным і адначасова змагарскім.

* * *

— А дзе вашы мужыкі? — спытала я ў крутой Веры. Жанчына ўвесь час перапакоўвала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF