Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.

«Мультызбераганне»

Іаанна ЧАБАН

На дзвярах крынскай школы вялікая афіша — некалькі архіўных здымкаў у колеры сэпія і таямнічы загаловак «З дэпартацыі па рэпатрыяцыю». Ці будзе нешта пра бежанства, а можа пра пасляваенную рухомую польскабеларускую мяжу, а можа пра пасляваенныя памежныя перасяленні жыхароў Гродзеншчыны.

Дата мерапрыемства — 17 верасня, значыць 76 гадавіна паслядоўнасцей пакта МолатаваРыбентропа.

Удзел у ім прынялі вучні старэйшых класаў і настаўнікі мясцовай школы. Прыйшлі таксама бургамістр Крынак Іаланта Гудалеўская, прадстаўнікі пагранічнікаў, царквы і касцёла.

«З дэпартацыі па рэпатрыяцыю»

— гэта некалькі здымкаў з гісторыі і сучаснасці палякаў на Усходзе, ахвяр савецкіх рэпрэсій, і іх патомкаў. Здымкі з’яўляюцца часткай праекта пад загалоўкам «Віва Падляшша», да ўдзелу ў якім запрошаны таксама крынскія школьнікі. Арганізатарам мерапрыемства, а заадно аўтарам праекта з’яўляецца варшаўскі фонд «Мультызбераганне».

— Савецкія дэпартацыі пачаліся ў лютым 1940 года. Быдлячымі вагонамі везлі ў Сібір, на Камчатку і ў сярэднеазіяцкія стэпы. Паўтара мільёна палякаў запынілася на нялюдскай зямлі, — звярнулася да сабраных адна з заснавальніц фонду, вядучая мерапрыемства Іаанна Сэрачынская.

Яе «нялюдскай зямлі» супярэчылі словы ганаровага госця мерапрыемства, жывога сведкі падзей Наталлі Маліцкай, дачкі дэпартаваных. Наталля нарадзілася і пражыла большасць свайго жыцця ў Казахстане. Там яна прысвяціла сябе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF