Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.

Шлях да ўзаемнасці

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

25 верасня ў падбеластоцкіх Ігнатках Аседлі адбылася ХХІ Міжнародная навуковая канферэнцыя з цыкла „Шлях да ўзаемнасці”, ладжаная Галоўным праўленнем Беларускага грамадскакультурнага таварыства і Кафедрай беларускай філалогіі Беластоцкага ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы (ГрДУ) ды тамашнім аблвыканкамам. У першай, агульнай частцы канферэнцыі, даклады зачыталі Збігнеў Анташэўскі з Універсітэта імя Яна Каханоўскага ў Кельцах, Ала Баранава з мінскага Дзяржлінгвуніверсітэта, Дзмітрый Караў ды Святлана Марозава — абое з ГрДУ і Тадэвуш Стружэцкі з Беларускага фонду культуры ў Мінску.

Цікавым было выступленне спадара Анташэўскага наконт польскай усходняй палітыкі. Дакладчык крытычна паставіўся да некаторых бягучых аспектаў гэтай палітыкі. Напрыклад, аўтар палічыў няўдалымі аргументы за зносам помніка генералу Чарняхоўскаму, якога польскія ініцыятары таго зносу абвінавачваюць у ліквідацыі акаўскіх фарміраванняў на Віленшчыне. Выступоўца сцвердзіў, што ўсюды франтавая армія, а менавіта ёю камандаваў Чарняхоўскі, ставіць у падпарадкаванне збройныя фармацыі ў яе зоне дзеяння, а калі тыя ёй не падпарадкоўваюцца, яна іх папросту ліквідуе; гэта не толькі савецкая прагматыка, але ж і амерыканцы гэтак жа сама забяспечвалі сабе тылы, напрыклад, у Бельгіі. Адносна адмовы беларускімі ўладамі прызнання тамашнім акаўцам статуса ваенных ветэранаў, дакладчык паінфармаваў, што каля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF