Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.

Мне трэба беларуская Беларусь!!!

Мне трэба беларуская Беларусь!!!

Ніл Гілевіч — народны паэт Беларусі, сатырык, празаік, нязломны барацьбіт за беларускую мову, дэпутат Вярхоўнага Савета ды заснавальнік Таварыства беларускай мовы. 30 верасня Нілу Сымонавічу споўнілася 84 гады. Прапануем вашай увазе інтэрв’ю з Юбілярам, якое для Радыё Рацыя ўзяў Адам Завальня.

Адам Завальня: — Ніл Сымонавіч, Вы напісалі свой першы верш „Клятва” ў 15 гадоў, і ўжо тады першай тэматыкай была не прырода, не каханне, не нешта іншае, а мова. Адкуль у Вас было такое памкненне?

Ніл Гілевіч: — Я думаю, што памаглі мне выбраць для верша гэту тэму вялікія мае паэтычныя настаўнікі. Па тым часе гэта перш за ўсё Францішак Багушэвіч і Янка Купала, услед за імі — Максім Багдановіч. Гэта па меры таго, як я знаёміўся з гэтымі вялікімі імёнамі, з творчасцю гэтых волатаў. Што датычыць самога пачуцця любові, захаплення мовай, то гэта ад калыскі, ад маці. Жыў у гэтай стыхіі моўнай, з першых дзён. Цяжка растлумачыць, як гэта складваецца. Так атрымалася, што вельмі дорага мне было слухаць, як гучыць беларуская песня. Менавіта беларуская народная. Песень гучалі дзясяткі, сотні, і з кінафільмаў яны ўсе былі на рускай мове. А вось нашы песні, якія пелі ў нас у застоллі... У нас кожныя два гады з’яўляўся ў сям’і новы жыхар, спраўляліся хрэсьбіны, склікалася радня, суседзі, сябры. Як я бывала слухаў, як нашы вясковыя жанчыны пяюць народныя старыя песні. Затым мне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF