Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.

Бабіна лета ў Міхнаўцы

Міра ЛУКША

У ціхую бязветраную вераснёвую яшчэ суботу ў прыпушчанскай вёсцы ў Нараўчанскай гміне шыкавалася сакрэтная сустрэча. Не зусім таямнічая, бо інфармацыі паказаліся і на каляровых афішах, і ў інтэрнэце ды на радыё, але вестка аб тым, што імпрэза будзе адмысловая, з яе нагоды, гераіня свята даведалася апошняй. А імпрэзу шыкавалі як на якое вяселле — у цёплай святліцы, куды запрашае ўсіх Згуртаванне «Сторчык» («Ятрышнік»), запахацела, як вельмі часта ў гэтым файным будыначку, смачнымі стравамі. На пляцы перад святліцай сабралася аўтамашын сапраўды як на якісь фэст. Прыехалі нават улады гміны, самаўрадаўцы. І калегі па пяры Веры Радзіванюк, у тым ліку нядаўні дэбютант сярод аматараў пісьменства з Нараўчанскай гміны, яе сын Аляксандр. Прыехалі сябрыпаэты і з іншых вёсак — Янка і Кастусь Целушэцкія, на Кастусёвым самаходзе. Цяпер сюды, у Нараўчанскую гміну, або на сваіх дваіх, альбо на ровары — бо ніяк не даедзеш: у Ляўкова, Лешукі ці Міхнаўку — ані разу! — ні ўвечары, ні ранкам, з такога Беластока, аўтобусам ПКСу. А ў самую Нараўку раз пасля абеду, і раненька, праз Семяноўку. Зноў абмінаючы той ляўскоўскі закутак. Войт гатоў заплаціць вялікія грошы ПКСу, але ўладам фірмы гэты грошы непатрэбныя, як непатрэбныя пасажыры, асабліва такія, у гадах Веры Радзіванюк. Проста, пажылыя, слабенькія. Старажылы як старыя дрэвы ў пушчы — як такі ляжа, дык і не ўстане, пэўна, няма чаго яго чапаць... Але на літаратурны конкурс беларускай паэзіі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF