Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.

II Усходні эканамічны кангрэс (ч. ІІ)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Многія ўдзельнікі дыскусій II Усходняга эканамічнага кангрэса ў Беластоку не хавалі, што да апошняга крызісу адносіны з краінамі былога Савецкага Саюза пакідалі жадаць лепшага. Усе, аднак, пагадзіліся, што неабходна штораз больш цеснае супрацоўніцтва з імі, асабліва з размешчанымі недалёка ад мяжы з Польшчай і такім чынам з Еўрапейскім Саюзам, асабліва з Беларуссю. Была згода на тое, што Польшча, і асабліва Беласточчына, можа адыграць ролю моста паміж ЕС і альтэрнатыўным для яго Еўразійскім эканамічным саюзам, які быў заснаваны ў канцы мая 2014 года Расіяй, Беларуссю і Казахстанам, а затым далучыліся да яго Арменія і Кыргызстан.

— Гэта, што польскія кампаніі адносна лёгка прайшлі праз турбуленцыі на ўсходніх рынках, можа сведчыць пра тое, што Усход не быў для польскай эканомікі такім важным. Яшчэ да вайны ва Украіне і эмбарга на пастаўкі, гандаль з Расіяй складаў 67 адсоткаў нашага таваразвароту. Гэта смешна мала, калі ўлічыць патэнцыял абедзвюх краін, — сказаў у час Кангрэса Славамір Майман, старшыня Польскага агенцтва інфармацыі і замежных інвестыцый.

Ідэі ажыццяўляюцца

— Крызіс, аднак, заўсёды з’яўляецца магчымасцю і інспірацыяй, каб шукаць новыя рашэнні. На самой справе, гэта ўжо адбываецца, — сказаў у сваю чаргу Роберт Тышкевіч, дэпутат, старшыня парламенцкай камісіі па замежных справах, мадэратар дыскусіі «Усходняя Еўропа — эканоміка, супрацоўніцтва, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF