Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.

Паставіць крыжык падчас выбараў

Аляксей МАРОЗ

Міхал Андрасюк — вядомы на Гайнаўшчыне беларускі пісьменнік і самаўрадавы дзеяч. Працаваў ён настаўнікам, выконваў намагільныя помнікі, cупрацоўнічае з Беларускім радыё «Рацыя». Старшынстваваў ён Беларускаму самаўрадаваму форуму ў Рэчы Паспалітай Польскай, які гуртаваў беларусаў з Беласточчыны, а якога офіс знаходзіўся ў Гайнаўцы. Быў Міхал Андрасюк адным з заснавальнікаў Беларуска-народнага выбарчага камітэта на Гайнаўшчыне, радным Рады Гайнаўскага павета, а пасля спыніў самаўрадавую актыўнасць. Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа» выдала тры кніжкі Міхала Андрасюка на беларускай мове: «Фірма», «Мясцовая гравітацыя» і «Белы конь». Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь выдаў тры ягоныя кніжкі на польскай мове: «Biały koń», «Wagon drugiej klasy» і «Krzyżyk». Міхал Андрасюк за беларускую прозу быў у Рэспубліцы Беларусь узнагароджаны «Залатым апострафам», атрымаў узнагароду імя Веслава Казанэцкага за кніжку «Белы конь».

Першая прэзентацыя нядаўна выдадзенай кніжкі Міхала Андрасюка «Крыжык» адбылася 23 верасня ў Гарадской публічнай бібліятэцы імя Тадэвуша Ракавецкага ў Гайнаўцы. У пачатку спаткання ў Гарадской бібліятэцы яе дырэктарка Ала Грыц прывітала ўдзельнікаў сустрэчы, у тым ліку гайнаўскага старасту Міраслава Раманюка і гарадскога раднага, прадстаўніка магістрата Славаміра Куліка. Сярод сабраных былі былы бургамістр Гайнаўкі Анатоль Ахрыцюк, дырэктар Асяродка спорту і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF