Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.

Спрэчная біяграфія амбасадара

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Шэраг пытанняў у польскіх палітычных колах выклікала кандыдатура юрыста і дыпламата, амбасадара ў Ірландыі (1997-2002) і Літве (2005-2013) Януша Скалімоўскага, рэкамендаванага Міністэрствам замежных спраў у Варшаве на новага амбасадара ў Мінску. Была яна вылучана яшчэ падчас прэзідэнцтва Браніслава Камароўскага і прынятая ім, а нядаўна зацверджана парламенцкай камісіяй па замежных справах (пры супраціве ПіС). Спрэчку выклікае асабліва тая частка яго біяграфіі з ПНРаўскага перыяду: у 1980 годзе скончыў Дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў СССР у Маскве, у 1973-1977 гадах быў супрацоўнікам Цэнтральнага камітэта ПАРП і ў той жа час выкладаў у Акадэміі ўнутраных спраў, у 1977 годзе пачаў працаваць у дыпламатычнай службе на пасадзе першага сакратара пасольства Польскай Народнай Рэспублікі ў Маскве, і ў 1981-1985 гадах быў дарадцам і дырэктарам консульскага аддзела пасольства ў Лівіі. Самы вялікі ажыятаж выклікае факт, што, як генеральны консул у польскім пасольстве ў Лондане (1988-1991) быў сакрэтным і свядомым супрацоўнікам спецслужбаў ПНР. Рапартаваў ён службам аб сітуацыі ў брытанскай Палёніі. Перад сеймавай камісіяй па замежных справах (з 2013 года з’яўляецца ён старшынёй праўлення фонду «Pomoc Polakom na Wschodzie») растлумачыў: «Сапраўды, я свядома супрацоўнічаў з ваенным аташэ ў Лондане. Я не саромеюся гэтага. Я думаю, што трэба было прыняць гэтае супрацоўніцтва. Я быў кіраўніком консульскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF