Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.

Чаму цяпер?

Міраслаў ГРЫКА

Ці трапятанне крылаў матылька, перапалоханага ў трапічных лясах Амазоніі, можа прывесці да катастрафічных змен ва ўсім свеце? Верагоднасць гэтага роўная таму, што Сонца выпаліцца да апошняга атама вадароду і свет скончыцца. І што гэта будзе вынікам выпалення, то пэўнае як двойчы два чатыры. Ну, нехта скажа, але ж працэс памірання зорак займае дзясяткі ці нават сотні мільёнаў гадоў. Сонца — нестарое. Ну, я адкажу, але што гэта значыць «старое» ў дачыненні да нашай зоркі, чыё жыццё вызначаецца, прынамсі, на паўтара мільярда гадоў? А можа мільёны гадоў, што звянчалі яе смерць, толькі што прайшлі?

Факт, што нехта ці нешта вельмі знервавала амазонскага матыля. Злачынца невядомы. Няясна таксама, калі здарыўся гэты скандальны інцыдэнт. А здарыўся ён, бо бачым гэта навочна і, так бы мовіць, наскурна. Трапятанне яго крылаў ужо прыводзіць да змен у клімаце Зямлі. Азію пераследуюць нечуваныя ў гэтую пару года паводкі. І гэта па біблейскім маштабе. Еўропа з за структурнай засухі памаленьку муміфікуецца. Таксама ў сэнсе ментальным. Нягледзячы на тое, Германія з яе адкрытасцю да бежанцаў з Сірыі і краін Афрыкі паказвае, што далёка ёй да еўрапейскай трухлявасці. На жаль, у Польшчы наступае яна хутчэй, чым больш камянее яе палітычны клас. Аматары Гары Потэра ведаюць, у чым справа. А хто не ведае, хай паслухае польскіх палітыкаў. Папулісцкія лозунгі, у якія строяцца многія з іх, як магічныя загаворы, выгравіраваныя на каменнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF