Ніва № 41 (3100), 11 кастрычніка 2015 г.

Бяспамяцтва эліт

Віктар САЗОНАЎ

Дзіўная чалавечая памяць. Як хутка яна забываецца пра кепскае мінулае. Вось, прыкладам, настальгію па былым савецкім жыцці адчуваюць, аказваецца, не толькі грамадзяне СНД, дзе стрэсавасць і нявызначанасць жыцця натуральным чынам масава ўводзіць жыхароў у дэпрэсію ды абстрактны пошук чагонебудзь лепшага, хаця б у мінулым. Але, як сцвярджаюць сацыяльныя даследаванні, гэтая савецкая настальгія ўласцівая нават многім жыхарам краін, якія ўжо патрапілі ў Еўрасаюз і наладзілі так ці неяк сваё жыццё, маюць сваю справу і жывуць даволі нябедна і дастаткова годна.

Мажліва гэта такая абарончая рэакцыя забывацца тое, што прыносіць балючыя ўспаміны. Так лягчэй пазбавіцца ад думкі, што жыццё прайшло бяздарна і бессэнсоўна.

Вось для таго грамадству і патрэбныя эліты, якія на грамадскім ды дзяржаўным узроўні не даюць забывацца пра мінулыя праблемы ды няшчасці. Толькі як эліты перастаюць выконваць сваю місію, тады ўсё ідзе па новым коле, дзе мінулыя памылкі паўтараюцца з асаблівым цынізмам і здзекам.

Вось, здаецца, яшчэ зусім нядаўна еўрапейскія ды амерыканскія палітычныя эліты заяўлялі, што ніякіх саступак Расія не атрымае, пакуль не верне Крым. І вось ужо адбываецца чарговы, унікальны па маштабе і характары правядзення ды найбуйнейшы за апошняе дзесяцігоддзе саміт ААН. І што вы думаеце, галоўная яго тэма Крым? Дзе там! Тэма Крыма ўвогуле зараз пачынае многіх раздражняць. Не да яго, маўляў. Пра яго забыліся хутчэй, чым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF