Ніва № 40 (3099), 4 кастрычніка 2015 г.

У палескай глыбінцы (16)

Ганна КАНДРАЦЮК

Люба Красько была першай рэальнай асобай з таго дзікага Палесся, перад якім асцерагалі мяне добрыя цёткі ў Шацку. Быццам там, сто кіламетраў далей, у паўночнаўсходнім напрамку, жылі першабытныя канібалы.

Люба не адчувала сябе горшай, наадварот:

— У нас другі свет, — сказала яна з пачуццём перавагі, — другія людзі.

Жанчына мела новую перманентную завіўку на галаве, падробленую сумку «шанэль» і модны смартфон. Як аказалася, мы ехалі ў адзін бок, на Альманскія балоты. Пазнаёміліся ў цягніку на трасе Ковель — Сарны. Хоць усё дарослае жыццё пражыла яна ў Ковелі, моцна сумавала па сваёй балотнай бацькаўшчыне. Зараз таксама ехала да старэнькай маці дапамагчы ёй справіцца ў полі і агародзе.

«Чаму яе лясны кут быў адгароджаны ад рэшты Украіны нябачным муром? Можа таму, што ў нас размаўляюць іначай, — думала ўголас жанчына. — У нас гавораць мякка, пабеларуску: ходіті, робіті».

Дзякуючы гэтай сустрэчы, маё падарожжа здалося яшчэ больш дзіўным і насычаным спадзяваннямі. Хоць я фізічна ўсё далей ад’язджала ад Падляшша, дык насупраць правілам геаграфіі ўсё роўна набліжалася да яго першабытнага ядра. Дарога на поўнач, у свет ахінуты аўрай ізаляванасці, здавалася не толькі эмацыйным выклікам. Веды і лагістыка, прывезеныя звонку, тут аказаліся непрыдатнымі.

Люба пра гэта ведала і таму баялася за мяне...

* * *

Закалот пачаўся ў Ковелі. Ад рання да поўдня, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF