Ніва № 40 (3099), 4 кастрычніка 2015 г.

Роднае на палатне і ў скульптуры

Міра ЛУКША

На Чатырнаццаты мастацкаскульптурны пленэр у Гайнаўку, які пачаўся 14 верасня, прыбыло два дзясяткі мастакоў з Польшчы і з замежжа. Два тыдні творчай пабыўкі мастакоў у Нараўцы сарганізавалі Саюз мастакоў і творцаў прыкладнога мастацтва і Гмінны асяродак культуры ў Нараўцы пры вялікім спрыянні войта Нараўчанскай гміны Мікалая Павільча. Камісарам пленэру і выстаўкі, якая адкрылася 25 верасня, быў вядомы мастак і педагог Данель Грамацкі з Гайнаўкі. З Гайнаўкі прыбыў на творчую сустрэчу мафусаіл тутэйшых актыўных мастакоў Віктар Кабац (нядаўна адсвяткаваўшы сваё 80годзе і 60годдзе творчай працы). Удзельнічалі ў пленэры Марко Сапёлка, Станіслаў Асташэўскі, Цэцылія Сол’ян, Альжбета і Аляксандр Гжыбэк ды наймалодшы ўдзельнік Радаслаў Маціевіч з Беластока, Раман Хаінка з ЗялёнайГуры, Майка Зузанская з Лэнчнай, Павел Карпюк з Любліна (нараўчанін па паходжанні), Малгажата і Багдан Самборскія з Ясла, Ядвіга Памяноўская Вільдэ з Кладавы, Анна Вонсікевіч з Влоцлаўка, Андрэйс Северэтнікоўс з Рыгі (Латвія), Валянцінас Ванас з Коўна (Літва) і вядомая графічка з Мінска Святлана Рыжыкава. Некаторыя з іх ужо пабывалі на пленэрах у Нараўчанскай гміне, пакідаючы пасля на сваіх працах след ад тутэйшага краявіду і духу, а назаўджы свае творы ў штораз больш багатых зборах галерэі імя Тамары Саланевіч, дзе па выніках пленэраў адбываюцца выставы, збіраючыя шматлюдна аматараў мастацтва. У гэты раз на пленэры (25.09.) залы былі асабліва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF