Ніва № 40 (3099), 4 кастрычніка 2015 г.

Мацэвы трапілі на сваё месца

Уршуля ШУБЗДА

Гміна Янаў, што на Сакольшчыне, вырашае справу мацэваў, знойдзеных непадалёк вёскі Трасцянка. Некалькі надмагільных пліт пасля Другой сусветнай вайны было выкарыстаных пры пабудове дарожнага канала. Гэтая справа вельмі парушыла так яўрэйскія асяроддзі, як і мясцовую грамадскасць.

Менавіта год таму пры перабудове дарогі Саколка — Янаў высветлілася, што ў канале пад дарогай знаходзяцца яўрэйскія надмагіллі. Дзякуючы мясцовым жыхарам і сродкам масавай інфармацыі, справай заняліся таксама гмінныя ўлады. Пры нагодзе памераў перад рамонтам дарогі ў Трасцянцы адзін з жыхароў вёскі паінфармаваў, што якраз у канале відаць надпісы на старажытнаяўрэйскай мове. Аднак ніхто справы не кранаў, да моманту, калі ў вёску прыехаў геадэзіст. Тады старэйшыя людзі, якія памяталі яшчэ будову дарогі, звярнулі ўвагу, што была яна зроблена пры выкарыстанні мацэваў. Справа хутка трапіла ў СМІ і парушыла лакальную грамадскасць.

Ад самага пачатку заснавання горада, а гэта было ў 1712 годзе, пачалі сяліцца ў ім яўрэі. Першая сінагога была пабудавана ў 1740 годзе. Для прыкладу 35 гадоў пазней у мястэчку было 50 сядзіб хрысціянскіх і 48 яўрэйскіх. А некалькі гадоў пазней яўрэйскіх дамоў было болей, чым хрысціянскіх, і такая прапорцыя ўтрымлівалася да 1941 года. На пачатку ХІХ стагоддзя на 1500 жыхароў, больш чым тысячу складалі яўрэі. А пасля 17 верасня 1939 года ўключна з бежанцаміяўрэямі, было іх усіх аж дзве з паловай тысячы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF