Ніва № 40 (3099), 4 кастрычніка 2015 г.

Тутэйшая нетутэйшая

Іаанна ЧАБАН

— Моцна люблю людзей, не ўяўляю як можна жыць у адзіноцтве.

Любіць і баіцца. Найбольш палохае яе двудушнасць.

— У хату ўваходзіць чалавек, выдае сябе за сябра, а на самой справе не ведаеш хто ён і на што гатовы. Гэтым, якія да мяне прыходзяць, абгавор людзей строга забаронены.

Іаанна Яцкевіч, 35 гадоў, маці дзвюх дзяўчат: 9гадовай Улі і 12гадовай Патрыцыі. «Іааннай» карыстаецца толькі ва ўстановах, больш падабаецца ёй «Аська». Гэтае імя, мабыць, створана спецыяльна для яе. «Аська» на мове фарсі (Іран) і ў цюркскіх мовах абазначае любоў.

Добрая, сціплая дзяўчына, з вачамі вечна палаючымі агнём жыцця. Жыве ў Крынках, у чыстай як сляза хатцы. Чыстай таму, што муж, вымушаны складанымі эканамічнымі абставінамі, адправіўся на працу за мяжу.

— Я не тутэйшая, — кажа пра сябе. — Прыехала з Мазураў, з вёскі непадалёк Рэшля. Бацька жыў у Рацаве пад Саколкай, мама — у падольштынскіх Коршах. Пазнаёміліся ў ПГРы. Добра ім там вялося. Бацька нават старшынстваваў кентшынскаму ЗСМП (Звяз сацыялістычнай польскай моладзі). Чаго яны туды прыперліся, сама не ведаю. Тут, у вёсцы Горка пад Крынкамі, таксама ПГР быў. Брат бацькі прыехаў да нас угаворваць. Абяцаў добрае жыллё, працоўны аванс. З’ехалі ў 1989 годзе, а ў дзевяностых ПГР ужо ліквідавалі. Бедавалі. Жылі з продажу знойдзеных у лесе грыбоў і ягад. Збіралі ўсе, бацькі і нас васьмёра дзяцей. Гаспадаркі не было, трымалі толькі парася і некалькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF