Ніва № 40 (3099), 4 кастрычніка 2015 г.

Рэнесанс гістарычнае свядомасці даўніх жыхароў вёскі Боўтрыкі

Георгі ЗЮЗЯ

5 верасня 2015 года ў раёне дачнага пасёлка, размешчанага на тэрыторыі былога сяла Боўтрыкі, адбылася цырымонія асвячэння помніка гэтае вёскі. Вёскі Боўтрыкі, Буды, Лука, Гарбары і Рудня былі поўнасцю ліквідаваны ў сувязі з пабудовай на тэрыторыі Міхалоўскай і Нараўчанскай гмін вадасховішча Семяноўка. Тры іншыя вёскі былі выселены часткова — разам 289 сем’яў.

Даўнія жыхары Боўтрыкаў, нягледзячы на рассеянне па Польшчы і свеце, змаглі арганізаваць сябе і ўзвесці помнік на тэрыторыі сваёй вёскі. Жыхары Буд, Лукі і Рудні паставілі такія помнікі на тэрыторыі сваіх вёсак некалькі гадоў таму. Паводле інфармацыі (распрацаванай Міхалам Боўтрыкам — даўнім жыхарам вёскі Боўтрыкі, журналістам штомесячнага часопіса «Przegląd Prawosławny»), размешчанай на інфармацыйнай дошцы ля помніка, гістарычныя крыніцы згадваюць пра пачаткі вёскі ў першай палове сямнаццатага стагоддзя. Знаходзілася там паселішча пчаляроўбортнікаў. У пачатку дзевятнаццатага стагоддзя, «пры цары», каб аднавіць зямельную структуру вёскі, ліквідаваны быў стары падзел зямлі, прайшла камасацыя і зямля была падзелена на 14 участкаў, плошчай у 3032 гектары кожны. Першапачаткова ўладальнік кожнага ўчастка насіў прозвішча Боўтрык. З часам, у выніку прымацкіх шлюбаў, у Боўтрыках з’явіліся іншыя прозвішчы: Баршчэўскі, Бароўскі, Хрэн, Кардаш, Казбярук, Крэнтоўскі, Лінкевіч, Лешчук, Навіцкі, Сікора, Шамко, Шмыга, Зданоўскі. У 1978 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF