Ніва № 40 (3099), 4 кастрычніка 2015 г.

II Усходні эканамічны кангрэс

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Міністры, прадстаўнікі рэгіянальных і мясцовых органаў улады, найбольш важных публічных устаноў, а таксама польскія і замежныя эксперты ды кіраўнікі шматлікіх кампаній прынялі ўдзел у ІІ Усходнім эканамічным кангрэсе ў Беластоку, які адбыўся ў сядзібе Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтра мастацтваў. Яго дэвіз — «Партнёрства для развіцця. Еўропа — Польшча — Усход». У трыццаці тэматычных сесіях і пасяджэннях Кангрэса прынялі ўдзел кіраўнікі, спецыялісты, палітыкі, лідары эканамічнага жыцця, а таксама вучоныя і прадпрымальнікі з Польшчы, Беларусі, Літвы і іншых краін Еўропы. На працягу двух дзён разглядаліся пытанні, прысвечаныя геапалітычным дэтэрмінантам эканамічнага развіцця ва Усходняй Еўропе, бяспецы, міжнароднаму і прыгранічнаму супрацоўніцтву, важнасці буйных інвестыцый у інфраструктуру і дэталёваму аналізу важных галін эканомікі — энергетыцы, аграрнахарчоваму рынку, медыцынскім паслугам, гандлю, турызму і гасцінічнай гаспадарцы.

Асноўная дыскусія (2425 верасня) круцілася вакол асноўных плыняў: «Усходняя Еўропа, эканоміка, супрацоўніцтва, будучыня», «Памежнасць — магчымасці ў суседстве», «Рэгіёны Усходняй Польшчы — Гарызонт 2020» і «Бізнес ва Усходняй Польшчы». Падчас інаўгурацыйнага выступлення намеснік прэм’ерміністра і міністр эканомікі Януш Пехацінскі сцвярджаў, спасылаючыся на польскія адносіны з усходнімі партнёрамі на постсавецкай прасторы, у тым ліку з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF