Ніва № 40 (3099), 4 кастрычніка 2015 г.

Міністр у Палаце

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У рамках урадавага «дэсанта» на Падляшша, пра які я казаў тут на мінулым тыдні, з прадпрымальнікамі 14 верасня ў беластоцкай Прамысловагандлёвай палаце сустрэўся міністр замежных спраў Гжэгаж Схетына, які выконвае гэтую функцыю з верасня мінулага года. Прэзідэнт палаты Вітальд Карчэўскі на самым пачатку сустрэчы засцярог з некаторым шкадаваннем: «Усе нам абяцаюць, што ўсходняя палітыка будзе служыць эканамічнаму развіццю (...). Расійскае эмбарга аказала велізарны ўплыў на эканоміку, і мы павінны шукаць новыя рынкі. У нас ёсць дзяржаўная дапамога, таксама і фінансавая, калі гаворка ідзе пра афрыканскія і азіяцкія рынкі». Успамінаючы аб афіцыйна адкрытым нядаўна міжнародным пераходзе на польскабеларускай мяжы ў Полаўцах, сказаў: «Сучасная памежная інфраструктура неабходная, але пагранпераходы мусяць жыць».

Сам міністр у пачатку свайго выступлення з гонарам спаслаўся на прыярытэтна трактаваную ў час яго кіравання міністэрствам замежных спраў эканамічную дыпламатыю:

«Мусіць быць стратэгія польскіх прадпрыемстваў за мяжой з перспектывай ад пятнаццаці да дваццаці гадоў, таму што ў 2020 г. кончацца еўрасаюзныя сродкі. Будуць яны, магчыма, да 2022 года. Пасля яны не будуць у такой колькасці, як раней.

Пераконваў да ўдзелу польскіх фірмаў на рынках Афрыкі і Далёкага Усходу і запэўніў аб адкрытасці МЗС на дапамогу ў кантактах польскіх прадпрымальнікаў з замежнымі партнёрамі. На яго думку, у тым ліку ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF