Ніва № 40 (3099), 4 кастрычніка 2015 г.

Эпоха ашуканства

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Гучны скандал з аўтамабільным нямецкім канцэрнам „Фольксваген” яшчэ раз стаўся яскравым прыкладам, што жывем мы зараз у час татальнага ашуканства, фальшавання, маны і хцівасці. Гэта ж трэба такое прыдумаць — прыстасаванне, якое паказвае колькасць сапраўдных шкодных выкідаў дызельнага паліва толькі ў час адпаведнай праверкі і якое не працуе ў звычайнай сітуацыі. Асабіста я ў аўтамашынах не разбіраюся зусім. Але, калі яшчэ гадоў дзесяць таму дасведчаныя людзі сталі сцвярджаць, што вельмі часта старыя машыны больш надзейныя, чым абсалютна навюткія, ні на каліва не здзівіўся. Неяк, пабываўшы ў Нямеччыне, купіў я дзве рэчы — электрабрытву для галення ў падарунак і мернік ціску, ці паіншаму танометр, для сябе. Танометр быў сапсаваны адразу і стаўся непрыдатным. Электрабрытва, дзякуй Богу працавала, але век яе быў кароткім. Металёвая сетачка на ёй сцерлася ўжо праз паўгода, а замяніць яе пры ўсёй спраўнасці іншых механізмаў, было ніяк немагчыма. Гэта некалі слова „нямецкае” ў дачыненні да рэчы, прылады, ці нейкай машыны гучала сінонімам знака якасці. Добра памятаю, як старыя гаспадары дэманстравалі нямецкія малаткі, нажы, іншыя прылады ды інструменты, якім было гадоў пад сто. Цяпер яны цэняцца сярод калекцыянераў. Але няма таго, што раней было ў вытворчасці. Тут расказаў я пра нямецкія вырабы, а што ўжо казаць пра іншыя краінывытворцы, дзе ступень якасці вырабаў можна смела назваць аднадзённай.

І справа не толькі, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF