Ніва № 40 (3099), 4 кастрычніка 2015 г.

V Бульбафэст у Ліпінах

Аляксей МАРОЗ

Сяброўская сустрэча ў Ліпінах, падчас якой адбывалася пячэнне бульбы на вогнішчы, пераўтварылася ў вялікае мерапрыемства, падчас якога штогод выступы музычных калектываў сталі папаўняцца спажываннем бульбяных страў і конкурсамі. V Бульбафэст арганізавала 12 верасня ў Ліпінах мясцовае аб’яднанне «Крыніца» і войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч. Публіка падчас мерапрыемства шукала сабе найбольш цікавых атракцыёнаў. Дзеткі гулялі на месцы для іх прызначаным і прымалі ўдзел у конкурсах. Найстарэйшая публіка сачыла за выступамі на сцэне. Варта заўважыць, што бульбу называюць нацыянальнай беларускай стравай, якую беларусы спажываюць ахвотна.

V Бульбафэст адкрылі войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч і старшыня аб’яднання «Крыніца» ў Ліпінах Кацярына Якубоўская. Прыбылі на фэст настаяцель прыхода Успення Прасвятой Багародзіцы ў Дубінах протаіерэй Мікалай Кулік і пробашч каталіцкага прыхода Узвышэння Святога Крыжа ў Гайнаўцы ксёндз Юзэф Паскробка, дырэктар Комплексу школ у Дубінах Аліна Гіншт, дырэктар Падставовай школы ў Новым Корніне Ева Мароз, былая войт Вольга Рыгаровіч ды мясцовыя гмінныя і павятовыя радныя. Войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч адзначыла ангажаванасць у арганізацыю бульбафэсту актывістаў аб’яднання «Крыніца». Арганізаваць мерапрыемства дапамагалі таксама працаўнікі гміннай управы з новапрызначанай намесніцай войта Гайнаўскай гміны Міраславай МаеўскайІванюк. Першымі перад публікай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF