Ніва № 39 (3098), 27 верасня 2015 г.

Заслужаны ландшафт

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Адпраўляюся ў чарговую вандроўку, акурат у самую гарачую сёлетнюю спёку. З аўтобуснага прыпынку, што каля Шчытоў на ваяводскай бельскабелавежскай шашы № 689, кіруюся ў бок Пасынак па павятовай дарозе № 1610B. Асфальтоўка моцна змучаная, паморшчаная, унесла немалы высілак у грамадскагаспадарчыя падзеі, што адбываліся ў яе наваколлі. Не ведаю, як цяпер, але калісь папулярным было ўзнагароджванне розных мясцовасцей рознымі ганаровымі званнямі, напрыклад званнем горадагероя ў Савецкім Саюзе, ці адзначанне нейкім геройскім крыжам у Польшчы. Калі б такая працэдура прымянялася ў адносінах да заслужаных дарог, мяркую, што шаша між Плёскамі і Орляй апынулася б адной з першых у ліку лаўрэатаў...

Два кіламетры па той дарозе ад згаданай раней ваяводскай дарогі № 689 распаложана вёска Крывая. Названа яна Крывой, хаця на першы погляд нічога крывога ў ёй не відаць; нават скрыжаванне шашы з вясковай вуліцай дакладна прамавугольнае. Ну, можа мінуўшчына крышку вадзіла вёску гусіным ходам. Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага з 1902 года інфармаваў адно: „Krywa, wieś, pow. bielski, gub. grodz., gm. Pasynki, 8 wiorst od Bielska, 1061 dziesięcin. Na gruntach wsi mogiła”. А ўжо цяперашні гмінны партал падказвае больш: „Miejscowość Krzywa jest symbolem chaotycznych zmian administracyjnych w XX wieku. Krzywa w latach 1934-1952 należała do gminy Orla. Następnie miejscowość ta znalazła się w gminie Pasynki (1952-1954). Od 1954 roku (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF