Ніва № 39 (3098), 27 верасня 2015 г.

Плён капа, плён

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Як і належыць, пасля багаслужбы ў мясцовай царкве ў нядзельку папоўдні адбыліся сёлетнія «Беларускія дажынкі» ў Рыбалах. Пасвяцілі вялікі дажынкавы вянок і спецыяльна для выпадку выпечаны хлеб перанеслі адсюль і ў карагодзе на плошчу побач з Музеем матэрыяльнай культуры «Бацькаўшчына», заснаваным у 2009 годзе тутэйшым святаром, настаяцелем айцом мітрафорным Рыгорам Сасной, што служыў літургію разам з айцом Канстанцінам Бандаруком. На сцэне выступіла некалькі калектываў з ансамблем з рыбалаўскага Вясковага дома культуры (ВДК) у пачатку. І тут — як у апошні час і на іншых фэстах — ужо адчувалася выбарчая кампанія.

Пасля літургіі (13 верасня), перад царквой святых Кузьмы і Дзям’яна айцец Рыгор Сасна звярнуўся да парафіянаў і гасцей, спасылаючыся на свята ўраджаю:

— Год быў цяжкі, але ж магло быць і горш.

Затым ён перадаў бохан хлеба бургамістру Заблудува Адаму Таманку да падзялення з вернікамі. Пасля бургамістр падзяліўся хлебам таксама з удзельнікамі дажынкавай забавы на прымузейнай плошчы. Раней сказаў:

— Я хачу, каб гэты хлеб заўсёды гасцяваў на нашых сталах, каб яго заўжды хапала. Гэты год з’яўляецца цяжкім годам для сялян, для многіх нашых сем’яў. Але давайце цешыцца тым, што ў нас ёсць.

Васіль Сегень, віцэстаршыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства (БГКТ было суарганізатарам свята ўраджаю з ВДК), у сваю чаргу падкрэсліў:

— Зямля не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF