Ніва № 39 (3098), 27 верасня 2015 г.

Кірмаш з Падляшшам у куце (ч.2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Адсутнасць рэкламных матэрыялаў на беларускай мове на стэндзе Падляшша падчас кірмашу Еўрарэгіёна Нёман з’яўляецца вельмі вялікай памылкай. Увогуле бачыцца недахоп каардынацыі і няздольнасць падрыхтаваць нашу прэзентацыю, — да такіх высноў дайшоў падчас знаходжання ў Гродне Лех Пілецкі, старшыня Падляшскага клуба бізнесу і заадно ганаровы консул Малдовы ў Беластоку. Ён прымаў актыўны ўдзел у суправаджальным кірмашу Міжнародным інвестыцыйным форуме «Гродна на скрыжаванні межаў», у тым ліку ў сустрэчы прадпрымальнікаў са старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Краўцовым.

Ён прыняў удзел у адной з некалькіх панэльных дыскусій форуму па інвестыцыях для Гродзенскай вобласці. — З беларускага боку я адчуў халоднае стаўленне да Польшчы. Нават нас не прыкмецілі. У ходзе сустрэчы са спадаром Краўцовым сарганізавалі паказ і падпісвалі пагадненні аб супрацоўніцтве Гродна з Друскенікамі і, не маючай нічога агульнага з Еўрарэгіёнам Нёман, кітайскай правінцыяй Ганьсу.

Як мы ўжо згадвалі на мінулым тыдні, на працягу сямнаццатага Рэспубліканскага кірмашу Еўрарэгіёна Нёман паказваліся на больш за сто стэндах прадпрыемствы і арганізацыі толькі з Гродзеншчыны. Стэндаў прадпрымальнікаў з Падляшша і іншых рэгіёнаў Еўрарэгіёна Нёман (з Літвы і Калінінградскай вобласці) не было. Адзіны літоўскі стэнд, дзе можна было б пацешыцца мясцовай кухняй, штурхнуты быў за межы асноўнай часткі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF