Ніва № 39 (3098), 27 верасня 2015 г.

Блізка, усё бліжэй

Міраслаў ГРЫКА

Свет пераварочваецца (у літаральным сэнсе) з ног на галаву! Вось праваслаўны беларус або каталіцкі паляк заяўляе, што пераходзіць на чужы яму ў культурным плане іслам (і адрэзваецца радыкальна ад багатых традыцый і веры сваіх бацькоў), становіцца яго гарачым неафітам. Запэўніваю вас, што гэта невыпадковыя справы! Ці можна гэтаму здзіўляцца? Можна, а нават трэба. Ад здзіўлення бяруцца фундаментальныя пытанні, якія ляжаць у аснове чалавечай ідэнтычнасці; мудрасці, ведання, самаўсведамлення. Магчымыя адказы на іх, праўдзівыя ці не, другарадныя. Вяртаючыся да канвертаваных на іслам беларусаў і палякаў, я павінен звярнуцца да манументальнай гісторыі Еўропы пяра Нормана Дэвіса, якія выдаў яе пад простым загалоўкам «Еўропа». Там ён цытуе дзіўную заяву нейкага Сальвіяна з Марселя, рымскага грамадзяніна, пра добра адукаваных і з добрых рымскіх сем’яў рымлян, якія схаваліся сярод готаў і франкаў у пошуках «рымскай чалавечнасці пасярод варвараў, таму што ўжо даўжэй яны не маглі больш мірыцца з адсутнасцю чалавечнасці пасярод рымлян». Дазвольце мне нагадаць вам, што гэтыя словы былі напісаны Сальвіянам каля 440 г. н.э. Толькі адзін год пасля гуны пад правадырствам знакамітага Атылы, амаль не раздзерлі ганарыстай імперыі на кавалкі. Але яны пацярпелі поўнае паражэнне, якое, на здзіў, было ўпісана ў працяг сваёй гісторыі некалькі стагоддзяў раней, калі яны былі выгнаны з роднага ачага Кітайскай імперыяй. У пошуках свайго месца гуны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF