Ніва № 39 (3098), 27 верасня 2015 г.

Галасаванне аўтобусным квітком

Віктар САЗОНАЎ

Гарадскі аўтобус спыняецца на прыпынку. З яго выходзяць пасажыры. Частка з іх у руках трымае аўтобусныя квіткі і перадае іх тым, хто сядае ў аўтобус. Для гарадзенцаў, якія сядаюць у аўтобус, гэтая сітуацыя не новая і добра вядомая. Яны з ахвотай бяруць квіткі, дзякуюць за іх і заходзяць у маршрутны транспарт. Ім ужо не трэба аплачваць праезду. Тыя, каму не пашанцавала і такія дармовыя квіткі ім не дасталіся, паглядаюць на пустыя сядзенні. На іх таксама часта гарадзенцы, якія пакінулі аўтобус, кладуць свае квіткі для новых пасажыраў.

Ужо каля года ў Гародні існуе такая звычка. І становіцца ўсё больш папулярнай і ўсё больш масавай. Я памятаю, як шмат гадоў таму падобнае пачынанне таксама ўзнікала. Але чамусьці тады яно не прыжылося. Ну, а зараз, здаецца, яно набывае ўсё большую папулярнасць.

Мяне вельмі зацікавіла чаму гэта так, і я вырашыў выключна для сябе разабрацца ў гэтым. Але тое, што я пачуў, падалося мне настолькі цікавым, што надумаўся падзяліцца сваімі разважаннямі.

— Чаму вы аддалі свой квіток зусім незнаёмаму чалавеку? — пачаў пытацца я ў людзей. — Ён жа вам не вярнуў нават частку грошай? У чым ваша карысць?

— Сёння я аддаў, заўтра мне дадуць, — адказвае з усмешкай сярэдніх гадоў мужчына і хуценька зыходзіць. У нас ужо даўно не любяць людзей, якія чапляюцца з пытаннямі.

— А вы ведаеце, зараз не ва ўсіх ёсць грошы, каб аплаціць праезд, — тлумачыць маладая жанчына. — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF