Ніва № 39 (3098), 27 верасня 2015 г.

80 гадоў жыцця і 60 гадоў творчай працы

Аляксей МАРОЗ

Віктар Кабац, беларускі мастак з Гайнаўкі, які нарадзіўся ў 1935 годзе ў Мінькаўцы каля Нараўкі, сёлета адзначае 80годдзе з дня свайго нараджэння. Па гэтай прычыне Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы пад ганаровым патранатам бургамістра Гайнаўкі арганізаваў выставу жывапісу, разьбы і рысункаў Віктара Кабаца, азагалоўленую «За другім небакраем», якой адкрыццё адбылося 18 верасня ў прысутнасці шматлікіх гайнавян.

Прыйшлі прыхільнікі мастацтва Віктара Кабаца, з’ехаліся яго сямейнікі і сябры, каб павіншаваць з юбілеем вядомага ў Гайнаўцы педагога і грамадскага дзеяча. Віктар Кабац шмат гадоў вучыў мастацтву ў І Агульнаадукацыйным ліцэі ў Гайнаўцы, коратка быў дырэктарам Гайнаўскага дома культуры, працаваў з моладдзю перайшоўшы на пенсію. Ладзіў мастацкія выставы ў гайнаўскіх бібліятэках, Беларускім музеі і іншых установах, арганізаваў мастацкія пленэры, займаецца прамоцыяй Белавежскай пушчы, прапагандуе неабходнасць аховы пушчанскай прыроды. Мастак многа часу адводзіць вандроўкам па Белавежскай пушчы і яе наваколлі. На многіх яго працах віднеюць пушчанскія і прыпушчанскія краявіды, што было бачна на выставе і на фільме пра мастака, які дэманстраваўся ў музеі.

Я пазнаёміўся з Віктарам Кабацам яшчэ ў дзевяностых гадах. Пісаў я пра выставы ягоных прац, рэдагаваў артыкулы аб арганізаваных ім пленэрах. Выказванні Віктара Кабаца аб творчасці іншых мастакоў, на тэму аховы пушчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF